Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі баяцца, што ЭЗ прыпыніць бязьвізавы рэжым


Намесьнік міністра ўнутраных спраў Грузіі Шалва Хуцішвілі заявіў, што з 28 сакавіка 2017 года бязьвізавым рэжымам з Эўразьвязам скарысталіся 55 тысяч грамадзян Грузіі, зь якіх, на дадзеным этапе, у законныя тэрміны, у краіну не вярнуліся каля 3000 чалавек.

Значная колькасьць грамадзян Грузіі, якія ўпершыню выехалі ў ЭЗ пасьля ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму, па ўсім мяркуючы, засталіся ў Эўропе. Акрамя таго, расьце і колькасьць грузінскіх грамадзян, тых, хто просіць палітычны прытулак у эўрапейскіх дзяржавах.

У Тбілісі асьцерагаюцца, што Брусэль можа задзейнічаць «мэханізм прыпыненьня бязьвізавага рэжыму» калі колькасьць тых, хто скарыстаўся ім для незаконнай эміграцыі ў Эўропу, будзе расьці такімі тэмпамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG