Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 ліпеня ў Беларусь пачынаюць прыбываць расейскія вайсковыя падразьдзелы

  • БелаПАН

У межах падрыхтоўкі да сумесных стратэгічных вучэньняў узброеных сілаў Беларусі і Расеі «Захад-2017» адбудуцца сумесныя спэцыяльныя вучэньні з органамі вайсковага кіраваньня, злучэньнямі, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ўзброеных сілаў дзьвюх краінаў.

Як паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства абароны, з 23 ліпеня для ўдзелу ў вучэньнях у Беларусь пачнуць прыбываць падразьдзелы матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Заходняй вайсковай акругі Узброеных сілаў РФ.

Беларускім і расейскім вайскоўцам неабходна будзе сумесна падрыхтаваць пункты і сродкі кіраваньня злучэньнямі, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага забесьпячэньня ўзброеных сілаў, а таксама абсталяваць раёны практычных дзеяньняў войскаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG