Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыка хоча быць больш уцягнутай у працэс мірнага ўрэгуляваньня ў Данбасе


Курт Уолкэр пабываў у Краматорску і ў Аўдзееўцы
Курт Уолкэр пабываў у Краматорску і ў Аўдзееўцы

Спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Уолкэр лічыць, што Амэрыка павінна быць уцягнутая ў працэс мірнага ўрэгуляваньня ў Данбасе. Пра гэта ён у нядзелю заявіў журналістам падчас сваёй паездкі ў Данбас.

Разам з амбасадарам ЗША ў Кіеве Мары Йованавіч Уолкэр пабываў у Аўдзееўцы, у зоне ваеннай апэрацыі супраць сэпаратыстаў на тэрыторыі Данецкай вобласьці, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны.

Дэлегацыя ЗША наведала адрамантаваную школу і Аўдзееўскі коксахімічны завод, паведамляе «Укрінфарм».

«Мы хочам, каб ЗША былі больш уцягнутыя, каб яго [канфлікт] вырашыць. Мы хочам выпрацаваць стратэгічнае разуменьне гэтага канфлікту, каб мець магчымасьць рухацца далей», — сказаў Уолкер.

Амэрыканскі дыплямат назваў канфлікт у Данбасе «гарачай вайной», а не «замарожаным канфліктам».

Паводле Ўолкэра, канфлікт ва Ўкраіне гэта «крызыс, які мае патрэбу ў неадкладнай увазе і вырашэньні». Ён таксама выказаў шкадаваньне, што «чалавечая цана за гэты канфлікт зьяўляецца надзвычай высокай». Паводле яго, пасьля візыту ва Ўкраіну ён плянуе правесьці шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўрадаў эўрапейскіх краінаў, каб «кансалідаваць пазыцыю па сытуацыі ў зоне канфлікту з саюзьнікамі».

Візыт дэлегацыі Дзярждэпартамэнту ЗША на чале з Куртам Уолкэрам пачаўся з наведваньня штабу апэратыўна-тактычнага групоўкі «Данецк», які знаходзіцца ў Краматорску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG