Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр першы легальны мільянэр у СССР Арцём Тарасаў


Памёр першы легальны ў СССР мільянэр Арцём Тарасаў. Пра гэта паведаміла грамадзянская жонка Арцёма Алена Дзьмітрук Агенцтву Фэдэральных расьсьледаваньняў. Тарасаву было 67 гадоў.

Арцём Тарасаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Маскве і набыў вядомасьць у СССР і за мяжой, як першы легальны савецкі мільянэр, якому быў выпісаны заробак у 3 мільёны рублёў за студзень 1989 на рашэньне каапэратыва «Тэхніка», які ён узначальваў, з прыбытку гэтага каапэратыва. Былі заплачаныя ўсе падаткі з гэтай заработнай платы — толькі падатак за бязьдзетнасьць склаў для Тарасова 6% ад заробку або 180 000 рублёў. Намесьнік Тарасава па каапэратыву, які таксама атрымаў заробак ў 3 мільёны рублёў, будучы членам КПСС, заплаціў членскія ўнёскі ў партыю — у памеры 3% ад заработнай платы — 90 000 рублёў. Гэта выклікала шок у савецкім грамадзтве і хвалю абмеркаваньняў у СССР.

Арцём Тарасаў абіраўся народным дэпутатам РСФСР і дэпутатам Дзяржаўнай думы першага скліканьня. Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі на выбарах 1996 году, але ня быў зарэгістраваны выбарчай камісіяй і ўдзелу ў выбарах не прымаў.

Да апошняга моманту працаваў старшынём рады дырэктараў створанага ім ТАА «Інстытут Інавацыяў». Ад 2016 году — член партыі «Яблоко». На выбарах у Дзяржаўную думу 2016 г. узначаліў рэгіянальны сьпіс «Яблока» у Краснаярскім краі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG