Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высокапастаўлены амэрыканскі генэрал: Расея — самая сурʼёзная пагроза для ЗША ў ваенных адносінах


Генэрал Джозэф Данфорд
Генэрал Джозэф Данфорд

Генэрал Джозэф Данфорд, старшыня Абʼяднанага камітэту начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША, заявіў 22 ліпеня на Аспэнскім форуме бясьпекі ў Каларада, што «Расея... зьяўляецца адной з пагрозаў, зь якімі мы сутыкаемся цяпер, і зьяўляецца самай сурʼёзнай у ваенных адносінах».

Высокапастаўлены амэрыканскі вайсковец адзначыў, што Расея — «самы здольны дзяржаўны актор», зь якім сутыкаюцца Злучаныя Штаты, але гэта, як ён выказаўся, «усяго толькі адна з многіх праблем бясьпекі ў сёньняшнім асяродзьдзі».

Данфорд дадаў, што сёньня нельга сабе дазволіць вылучыць адзіную пагрозу для ЗША.

«Відавочна, што Паўночная Карэя з пункту гледжаньня неадкладнасьці будзе нашай праблемай № 1», — сказаў генэрал.

На пытаньне пра тое, як Злучаныя Штаты павінны дзейнічаць супраць Расеі ў адказ на пастаяннае аспрэчваньне дзеяньняў Захаду ва Ўкраіне, Сырыі, Данфорд сказаў, што, маючы справу з Расеяй, «у першую чаргу, мы павінны стрымаць ядзерную вайну, і для гэтага існуе ядзернае стрымліваньне».

Таксама ён сказаў, што Злучаныя Штаты павінны быць гатовымі змагацца з пагрозамі з боку Расеі і ў невайсковых пытаньнях. Данфорд адзначыў, што саперніцтва з Расеяй адбываецца таксама ў галіне кібэр прасторы і інфармацыйнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG