Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Друі пачынаецца міжнародны мастацкі пленэр, прысьвечаны Скарыну


Касьцёл Найсьвяцейшай Троіцы, мястэчка Друя
Касьцёл Найсьвяцейшай Троіцы, мястэчка Друя

У кляштары пры Парафіі Сьвятой Троіцы ў мястэчку Друя Браслаўскага раёна пройдзе міжнародны мастацкі пленэр. У ім прымуць удзел 40 прафэсійных мастакоў зь Беларусі і замежжа. З нагоды 500-годзьдзя першай друкаванай кнігі Францішка Скарыны сёлетні пленэр прысьвяцілі беларускаму першадрукару.

Сёньня ў Друі адкрываецца трэці міжнародны пленэр, перадае catholic.by. 40 мастакоў цягам тыдня будуць жыць у кляштары на беразе Заходняй Дзьвіны. У наступную нядзелю пройдзе вэрнісаж, дзе мастакі прадставяць свае працы.

Ініцыятар пленэру — пробашч касьцёлу Сьвятой Троіцы Сяргей Сурыновіч. Як летась пісала Свабода, сам ксёндз лічыць пленэр самым галоўным мастацкім мерапрыемствам Браслаўшчыны.

Сяргей Сурыновіч з Уладзімерам Някляевым на леташнім вэрнісажы ў Друі
Сяргей Сурыновіч з Уладзімерам Някляевым на леташнім вэрнісажы ў Друі

«Сам я раней займаўся жывапісам. Але цяпер мала часу, каб пісаць самому, таму мы вырашылі арганізоўваць мастацкі пленэр», — расказваў год таму Сурыновіч Свабодзе.

Сёлетні пленэр Сурыновіч называе «Скарынэрам», бо мерапрыемства прысьвечана 500-годзьдзю першай друкаванай кнігі Францішка Скарыны. З гэтай нагоды ў кляштары падрыхтавалі экспазыцыю ў гонар першадрукара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG