Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Смаленскам археолягі знайшлі меч X стагодзьдзя ФОТА


Навукоўцы выявілі на тэрыторыі Гнёздаўскага археалягічнага комплексу ў Смаленскай вобласьці рэшткі мяча Х стагодзьдзя, заявілі ў Смаленскім дзяржаўным музэі-запаведніку. Пра гэта паведамляе блог Гняздоўскай археалягічнай экспэдыцыі.

Меч у добрым стане і рэшткі драўляных похваў былі знойдзеныя ў Гнёздаве ўпершыню з 1987 года.

Акрамя мяча, у пахаваньні знайшлі драўлянае вядро, нож з рэшткамі скураных ножан з прашыўкай і бронзавую фібулу, жалезны цьвік і канглямэраты іншых прадметаў.

На ўсёй тэрыторыі былога СССР знойдзена ўсяго 16 мячоў так званага франкскага стылю, «прычым пяць зь іх знойдзеныя пры дасьледаваньні курганоў Гнёздаўскага археалягічнага комплексу», паведамляе Інтэрфакс.

У музэі лічаць, што аб гістарычнай каштоўнасьці знаходкі можна будзе меркаваць пасьля рэстаўрацыі.

Гнёздава зьяўляецца найбуйнейшым у Эўропе курганным могільнікам эпохі раньняга Сярэднявечча. Паводле гісторыкаў, на месцы цяперашняга археалягічнага парку, дзе ў старажытнасьці перасякаліся гандлёвыя маршруты, у тым ліку «з варагаў у грэкі», мог пачаткова разьмяшчацца горад Смаленск, які пазьней, мяркуецца, быў перанесены уверх па плыні Дняпра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG