Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчыну, якая крыкам «Жыве Беларусь!» сустрэла Лукашэнку, судзяць па крымінальным артыкуле і трымаюць у клетцы


(Абноўлена) Пячэрскі раённы суд Кіева вызваліў Анжэліну Дыяш, якая зладзіла акцыю пад час супольнай заявы прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны, пад падпіску пра нявыезд.​

Актывістка Femen Анжэліна Дыяш, затрыманая пасьля таго, як яна выбегла аголенай перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, правяла ноч у сьледчым ізалятары.

Пячэрскі раённы суд у Кіеве
Пячэрскі раённы суд у Кіеве

«Мяне дагэтуль да Анжэліны не дапусьцілі. Дзяржаўны адвакат вынес яе асабістыя рэчы і паведаміў, што яна афіцыйна адмовілася ад ягоных паслуг і патрабуе дапусьціць мяне, як абаронцу паводле дамовы. Ёй інкрымінуюць частку 3 артыкулу 296 Крымінальнага кодэксу Украіны — гэта хуліганства, зьвязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады», — паведаміў увечары 21 липеня адвакат актывісткі Яраслаў Яцэнка.

Відэа: Аголеная жанчына — Лукашэнку: «Жыве Беларусь!» і «Стоп дыктатуры»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00

Паводле яго, супраць Анжэліны Дыяш адкрытая крымінальная справа, і 22 ліпеня Пячэрскі раённы суд будзе абіраць для яе меру стрыманьня. «Гаворка вядзецца менавіта пра крымінальную справу, апроч таго, могуць быць высунутыя дадатковыя абвінавачаньні, калі пацьвердзіцца, што яна выкарыстоўвала падробленае журналісцкае пасьведчаньне», — удакладніў абаронца.

Яраслаў Яцэнка перакананы, што дзеяньні актывісткі Femen ня маюць карацца пазбаўленьнем волі. У той жа час, згодна з Крымінальным кодэксам Украіны прадугледжаныя некалькі санкцыяў — штраф ад 8,5 да 17 тысяч грыўняў (300-650 даляраў у эквіваленце), арышт на тэрмін да шасьці месяцаў і абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG