Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую пераможцу чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ўзнагародзілі двойчы. Арганізатары пераблыталі гімны


Футбольныя заўзятары сьпяваюць гімн на стадыёне. Ілюстратыўнае фота.

Незвычайная сытуацыя ўзьнікла ў італьянскім горадзе Грасета, дзе спаборнічалі лёгкаатлеты юніёры.

Інцыдэнт адбыўся падчас цырымоніі ўзнагароджаньня прызёраў у трайным скачку на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў італьянскім Грасета. Пераможцай стала беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова. Калі яна паднялася на пʼедэстал і рыхтавалася атрымаць узнагароду, арганізатары спаборніцтваў нечакана ўключылі запіс гімну не Беларусі, а іншай краіны, паведамляе БелаПАН.

У адказ на гэта Скварцова сышла з пастамэнту і адмовілася падымацца на яго нават нягледзячы на магчымую дыскваліфікацыю.

У выніку арганізатары чэмпіянату Эўропы прынесьлі прабачэньні беларусам і прынялі рашэньне аб правядзеньні паўторнай цырымоніі ўзнагароджаньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG