Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты Хэльсынскай камісіі выступаюць за «разнастайныя спосабы ўзаемадзеяньня» зь Беларусьсю


Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт
Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт

21 ліпеня ў Вашынгтоне Камісія Кангрэсу ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (гэтак званая Хэльсынская камісія ЗША) зладзіла брыфінг для прэсы пад назвай «Узаемадзеяньне зь Беларусьсю дзеля правоў чалавека і дэмакратыі» (Engaging Belarus for Human Rights and Democracy).

Брыфінг правёў кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт (рэспубліканец, Нью-Джэрзі), сустаршыня Хэльсынскай камісіі ЗША. У брыфінгу выступілі запрошаныя экспэрты: Стывэн Нікс, дырэктар эўразійскай праграмы Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту; Кэйты Фокс, намесьнік дырэктара Эўразійскага дэпартамэнту Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту; Санака Самарасінха, прадстаўнік ААН у Беларусі.

Усе экспэрты, зьвяртаючы ўвагу на недэмакратычныя моманты палітычнага жыцьця краіны, тым ня менш у асноўным выказаліся ў карысьць падтрымліваньня міжнародных кантактаў зь Беларусьсю ў рамках таго, што Санака Самарасінха акрэсьліў як «разнастайныя спосабы ўзаемадзеяньня» — як з афіцыйным Менскам, так і зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю — дзеля замацаваньня пашаны для правоў чалавека і дэмакратыі.

На брыфінгу выступіў таксама павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША Павел Шыдлоўскі, які падкрэсьліў адкрытасьць афіцыйнага Менску на кантакты зь міжнароднай супольнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG