Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс Time восьмы раз зьмясціў Уладзіміра Пуціна на вокладку


Архіўнае фота. Чалавек глядзіць на манітор кампутара, на якім адлюстраваная вэб-старонка з вокладкай часопіса Time з выявай Пуціна. Масква, 2012 год
Архіўнае фота. Чалавек глядзіць на манітор кампутара, на якім адлюстраваная вэб-старонка з вокладкай часопіса Time з выявай Пуціна. Масква, 2012 год

Новы выпуск нью-ёркскага часопіса Time выйдзе 31 ліпеня з партрэтам Уладзіміра Пуціна на вокладцы. Партрэт складзены са схематычных шэрых выяў людзей, пад ім загаловак: «Сакрэтны плян спыненьня выбарчай змовы Пуціна».

У артыкуле гаворка пойдзе пра тое, што папярэдняму прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму нібыта было вядома пра магчымую кібэратаку на амэрыканскую выбарчую сыстэму — Злучаныя Штаты, паводле Time, загадзя рыхтаваліся да атак, на выпадак здарэньняў былі гатовыя адаслаць вайскоўцаў на выбарчыя ўчасткі.

Расею неаднаразова абвінавачвалі ў датычнасьці да ўзлому выбарчай сыстэмы ў шэрагу штатаў падчас выбараў прэзыдэнта ў лістападзе мінулага года. У Крамлі гэтыя абвінавачваньні абвяргаюць. У траўні бягучага году Time разьмяшчаў на вокладцы калаж, на якім Белы дом ператвараецца ў сымбаль Расеі — сабор Васілія Блажэннага.

Партрэт Пуціна зьяўляўся на вокладцы Time восем разоў. У 2007 годзе рэдакцыя часопіса выбрала расейскага лідэра «Чалавекам году».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG