Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва выступіла за разьмяшчэнне ў Балтыі амэрыканскіх комплексаў СПА


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце выказалася за пастаяннае разьмяшчэньне ў Балтыі амэрыканскіх супрацьракетных комплексаў Patriot.

Паводле яе слоў, гэта неабходна для стрымліваньня Расеі. Пра гэта Грыбаўскайце заявіла ў ходзе вучэньняў па супрацьпаветранай абароне з удзелам сіл NATO на поўначы Літвы.

Злучаныя Штаты ўпершыню даставілі туды комплекс Patriot для ўдзелу ў манэўрах. Цяпер Літва, Латвія і Эстонія маюць на ўзбраеньні толькі ракеты малой далёкасьці. На саміце NATO ў Брусэлі ў ліпені прэзыдэнт Літвы назвала супрацьпаветраную абарону краін Балтыі «самым слабым зьвяном» на ўсходняй мяжы альянсу.

У чэрвені Паўночнаатлянтычны саюз завяршыў перакідку 4500 вайскоўцаў у краіны Балтыі і Польшчу. У NATO гэта называюць адказам на агрэсіўныя дзеяньні Расеі ва Ўкраіне і разьмяшчэньне расейскіх балістычных ракет у Калінінградзе. Расея лічыць нарошчваньне вайсковай прысутнасьці NATO каля сваіх межаў «пагрозай бясьпецы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG