Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы раўнд перамоваў аб Брэксыце паміж Брытаніяй і Эўразьвязам праваліўся


Кіраўнік дэлегацыі ЭЗ Мішэль Барнье і прадстаўнік Брытаніі на перамовах Дэвід Дэвіс.
Кіраўнік дэлегацыі ЭЗ Мішэль Барнье і прадстаўнік Брытаніі на перамовах Дэвід Дэвіс.

Першы раўнд перамоваў аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу не прынёс прагрэсу. Бакі не змаглі дасягнуць кампрамісу ў пытаньнях правоў грамадзян ЭЗ пасьля Брэксыту.

Таксама не дамовіліся наконт таго, ці будзе Лёндан плаціць кампэнсацыю за тое, што пакідае адзіную Эўропу. Такую заяву зрабіў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоў кіраўнік дэлегацыі ЭЗ Мішэль Барнье.

Чарговы раўнд перамоваў прызначаны на канец жніўня. На ім, як чакаецца, нададуць асаблівую ўвагу правам грамадзян Брытаніі і ЭЗ пасьля Брэксыту, мяжы паміж Паўночнай Ірляндыяй і Рэспублікай Ірляндыяй, якая ўваходзіць у Эўразьвяз, а таксама фінансавым прэтэнзіям Брусэлю да Лёндану.

Брытанія настойвае на абмеркаваньні дамовы аб свабодным гандлі з ЭЗ, але ў Брусэлі ня маюць намеру абмяркоўваць гандлёвае супрацоўніцтва да таго часу, пакуль не атрымаюць ясных адказаў на першыя тры пытаньні.

Перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ пачаліся 19 чэрвеня ў Брусэлі. Яны працягнуцца да канца 2018 году. Пасьля гэтага бакам даецца шэсьць месяцаў на ратыфікацыю дамоўленасьцяў у нацыянальных парлямэнтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG