Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм зацьвердзіў закон аб Вярхоўным судзе, які выклікаў спрэчкі з Эўразьвязам


Дэпутаты польскага Сэйму прагаласавалі за закон аб рэформе Вярхоўнага суду, які стаў прычынай рознагалосьсяў з кіраўніцтвам Эўразьвязу.

Цяпер Вярхоўны суд фактычна пераходзіць пад кантроль Міністэрства юстыцыі. Кіраўнік апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» назваў прыняцьце законапраекту «чорным днём для Польшчы».

Падчас заканадаўчых працэдур польскі парлямянт ухваліў звыш трыццаці паправак, прапанаваных кіруючай партыяй «Права і Справядлівасьць». Яны, у прыватнасьці, узмацняюць паўнамоцтвы прэзыдэнта ў пытаньнях прызначэньня судзьдзяў і зацьвярджэньня рэглямэнту суду. Да гэтага апазыцыя спрабавала заблякаваць прыняцьце закону: крытыкі ініцыятывы прапанавалі больш за тысячу паправак, але парлямэнцкая большасьць іх адпрэчыла.

Прыняцьце закону асудзіла Эўракамісія. Напярэдадні ў Брусэлі паабяцалі ўвесьці супраць Варшавы санкцыі аж да пазбаўленьня яе права голасу.

Нарада аб канкрэтных мерах у дачыненьні да Польшчы намечана на канец ліпеня. Сярод асноўных прэтэнзіяў да рэформы Вярхоўнага суду — парушэньне прынцыпу падзелу ўладаў і дэмакратычных свабодаў у Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG