Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі Леаніда Кулакова асудзілі на 10 сутак арышту


Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Цэнтральны суд Менску пакараў Леаніда Кулакова арыштам на 10 сутак.

Аднак актывіста не павезьлі у турму на Акрэсьціна адбываць пакараньне, бо суд даў пяць сутак на абскарджваньне выраку.

Леаніда Кулакова зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы Менску. Тады больш за 10 актывістаў выйшлі на плошчу з партрэтамі зьняволеных у «справе патрыётаў» і з расьцяжкай «Свабоду палітвязьням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі відэаздымкі.

Сёньня ж пакараныя арыштамі і штрафамі іншыя актывісты, якія бралі ўдзел у акцыі салідарнасьці. Максім Вінярскі арыштаваны на 15 сутак, Вольга Мікалайчык на 10 сутак, Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў аштрафаваныя на 30 базавых кожны, а Арцём Чарняк на 50 базавых (1150 рублёў). Пратакол на Андрэя Шарэнду судзьдзя вярнуў на дапрацоўку ў РУУС.

XS
SM
MD
LG