Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе рыхтуецца спэктакль паводле кнігі Алексіевіч


Праскі творчы калектыў Spitfire Company рыхтуе да пастаноўкі тэатральную адаптацыю кнігі нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand». Прэм’ера адбудзецца сёлета ў верасьні.

«У нашай трактоўцы кніга „Час second-hand“ ператворыцца ў тэатральную сымфонію з ускраін і ўзбочын сучаснасьці, блізкай мінуласьці і небясьпечнай будучыні. Там няма адзінага вызначальнага сюжэту, а ёсьць незьлічонае мноства інтымных мікрагісторыяў, якія ўтвараюць летапіс нашай штодзённасьці», — кажа мастацкі кіраўнік Spitfire Company Пэтр Богач.

Праект «Канец ... чалавека. Час second-hand» будзе самай буйной працай у гісторыі калектыву. Посьпехам завяршыўся папярэдні тэатральны праект Spitfire Company — спэктакль «Працэсы 10/48/7830», пастаўлены ў 2012 годзе. Яго тэмай быў паказальны сфабрыкаваны працэс над чэскай грамадзкай дзяячкай і палітычнай актывісткай Міладай Горакавай. Сам спэктакль адбываўся ў судовай залі Найвышэйшага суду ў Празе, дзе чэхаславацкія камуністычныя ўлады ў 1950 годзе засудзілі яе на сьмерць.

Гэта ўжо ня першая адаптацыя кнігі «Час second-hand» для тэатру. Раней спэктакль паводле яе ставіўся ў Магілёўскім драматычным тэатры, а таксама ў радыётэатры Швэдзкага радыё.

Spitfire Company – мастацкі калектыў, які ўключае ў сябе элемэнты фізычнага, візуальнага і танцавальмнага тэатру. Яго называюць адным з самых прагрэсіўных калектываў аўтарстага тэатру ў Чэхіі. Сёлета калектыву спаўняецца 10 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG