Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія пагражае вярнуць Эўразьвязу ядзерныя адыходы пасьля Брэксыту


Вялікая Брытанія нагадала Эўразьвязу пра сваё права вярнуць радыеактыўныя адыходы ў краіны паходжаньня пасьля свайго выхаду з гэтага блёку.

The Financial Times паведамляе, што гэты напамін знаходзіцца ў дакумэнце, які Лёндан прадставіў Брусэлю ў ходзе перамоваў аб выхадзе краіны з Эўразьвязу.

«Гэта можа быць усяго толькі напамінам, што карабель з плютоніем у канчатковым выніку можа апынуцца ў порце ў Антвэрпэне, калі дамоўленасьць ня будзе дасягнутая», — заявіў газэце брытанскі экспэрт, які радзіць ураду ў пытаньнях Брэксыту.

Вялікая Брытанія імпартавала адпрацаванае ядзернае паліва зь іншых краін Эўропы — у тым ліку зь Нямеччыны, Італіі і Швэцыі — пачынаючы з 1970-х гадоў для перапрацоўкі на дзяржаўнай станцыі Сэлафілд.

Рашэньне выйсьці з ЭЗ было прынята брытанцамі на рэфэрэндуме 23 чэрвеня 2016 году. У сакавіку сёлета Лёндан афіцыйна запачаткаваў працэс выхаду з ЭЗ. Вялікая Брытанія павінна пакінуць Эўразьвяз да 29 сакавіка 2019 году.

XS
SM
MD
LG