У штогадовай справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту аб тэрарызьме гаворыцца, што ў 2016 годзе Тэгеран падтрымліваў антыізраільскія групоўкі, акрамя таго, яго паплечнікі дэстабілізавалі сытуацыю ў Іраку, Сырыі і Емэне, працягваючы вэрбаваць для адпраўкі ў гэтыя краіны шыіцкіх добраахвотнікаў у Аўганістане і Пакістане. Акрамя таго, Тэгеран працягвае аказваць ўсебаковую падтрымку руху «Хезбала» ў Лібане.
З 1984 году ЗША называлі Іран спонсарам тэрарызму і ўводзілі на гэтай падставе санкцыі супраць Тэгерану.