Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей заявіў, што Беларусь цярпіць ад расейска-ўкраінскага канфлікту


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Сёньня пасьля сустрэчы з сваім латвійскім калегам Эдгарсам Рынкевічсам міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей адказаў на пытаньні латвійскіх журналістаў пра стаўленьне Беларусі да падзеяў ва Ўкраіне.

Уладзімер Макей заявіў у адказ: «Наша пазыцыя, якую агучваў прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка, застаецца нязьменнай. І Расея, і Ўкраіна самыя нашыя блізкія суседзі. З гэтымі краінамі ў нас найвышэйшы таваразварот, і мы хочам, каб у гэтым трыкутніку — Беларусь-Расея-Ўкраіна — усё было добра».

Беларусь, прызнаў Уладзімер Макей, таксама цярпіць ад гэтага канфлікту. Ён спаслаўся на тое, што паводле неафіцыйных зьвестак цяпер ва Ўкраіне на руках у людзей знаходзіцца каля 4 мільёнаў адзінак рознай зброі. А мяжа паміж Беларусьсю і Украінай адносна адкрытая, і беларускія ўлады баяцца, каб гэтая зброя нейкім чынам не патрапіла на тэрыторыю Беларусі. «Наша галоўная задача ў тым, каб мір прыйшоў ва Ўкраіну як мага хутчэй», — сказаў У. Макей.

Сваё меркаваньне выказаў Эдгарс Рынкевічс. Ён сказаў, што, на яго думку, Беларусь адыгрывае канструктыўную ролю ва ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне. «Працэс гэты ідзе, няхай і марудна. Але ён усё ж такі ідзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG