Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачне пастаўляць зьнішчальнікі Су-30СМ напачатку 2018-га. Кошт угоды — $600 мільёнаў


"Асьвячэньне" зьнішчальніка СУ-30СМ

Расейскія зьнішчальнікі Су-30СМ пачнуць пастаўляцца ў Беларусь напачатку наступнага году.

Пра гэта падчас авіясалёну МАКС паведаміў „Інтэрфаксу“ кіраўнік Фэдэральнай службы вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Расеі Дзьмітрый Шугаеў.

„Пастаўкі плянуецца пачаць у 2018 годзе, заканчэньне рэалізацыі кантракту намечана на 2020-ы. Гэта прадугледжана ў рамках дамовы паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю аб разьвіцьці вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 сьнежня 2009 году“, — удакладніў кіраўнік расейскага ведамства.

Дзьмітрый Шугаеў нагадаў, што сёлета ў траўні паміж Беларусьсю і Расеяй быў падпісаны кантракт на пастаўку 12 самалётаў Су-30СМ. Звышманэўровыя зьнішчальнікі чацьвёртага пакаленьня распрацаваныя кампаніяй „Сухі“ і вырабляюцца на Іркуцкім авіязаводзе.

Паведамлялася, што беларускаму бюджэту ўгода абыйдзецца ў 600 мільёнаў даляраў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG