Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыбунал у Гаазе абавязаў Расею выплаціць Нідэрляндам $6,5 млн


Міжнародны арбітражны трыбунал у Гаазе пастанавіў, што Расея павінна выплаціць Нідэрляндам амаль 6,5 мільёнаў даляраў за затрыманьне ў 2013 годзе судна Arctic Sunrise, якое належыць міжнароднай экалягічнай арганізацыі «Грынпіс».

У верасьні 2013 года судна Arctic Sunrise пад галяндзкім сьцягам падыйшоў да нафтавай плятформы «Приразломная», якая належыць кампаніі «Газпром». Некалькі актывістаў паспрабавалі прабрацца на буравую ўстаноўку і правесьці акцыю супраць здабычы нафты ў Арктыцы. Судна затрымалі супрацоўнікі памежнай службы Расеі і даставілі яго ў Мурманск. Усе 30 чалавек каманды былі арыштаваныя. У сьнежня 2013 г. эколягаў амніставалі.

У жніўні 2015 года міжнародны суд пастанавіў, што расейскія ўлады парушылі міжнароднае права, захапіўшы судна і яго каманду ў міжнародных водах. Нідэрлянды запатрабавалі кампэнсацыю за нанесеную шкоду. Расея не прымала ўдзел у разглядзе справы.

XS
SM
MD
LG