Кожнае лета ў свеце гараць сотні мільёнаў гектараў лесу, забіраючы сотні жыцьцяў. У 2017 годзе праз некантраляваную сьпёку і неасьцярожнасьць людзей пажары ў асобных рэгіёнах ужо паставілі рэкорды па сваім маштабе.
Зямля ў агні: найбуйнейшыя лясныя пажары 2017
1
Амэрыканскі штат Каліфорнія ў гэтым годзе ахапіў адзін з наймацнейшых пажараў за апошнія некалькі гадоў - за тыдзень адбылося 630 узгараньняў.
2
Па дадзеных лесьнікоў, у рэгіёне гарыць звыш 14 тысяч гектараў
3
Прычынай узгараньня сталі высокая тэмпэратура і нізкая вільготнасьць паветра
4
У некалькіх рэгіёнах абвясьцілі рэжым надзвычайнага становішча
5
Ад агню ўжо пацярпелі 16 прыватных дамоў
6
Пажар у Каліфорніі, 11 ліпеня 2017
9
Поўдзень Італіі, дзе ў апошні раз прыкметныя ападкі выпадалі ў лютым, таксама апынуўся ахоплены агнём
10
Гарэў нават схіл вулкана Вэзувій. Італьянскія СМІ паведамляюць, што частка ўзгараньняў - падпалы, учыненыя мясцовымі злачыннымі групоўкамі, якія змагаюцца за зямельныя ўчасткі
11
Французскае МНС ўсе выходныя спрабавала лякалізаваць пажар, прычынай якога, як мяркуецца, стала непатушаная цыгарэта
12
Праз анамальную сьпякоту ў чатырох рэгіёнах Партугаліі ў канцы чэрвеня бушавалі наймацнейшыя лясныя пажары
13
Па дадзеных паліцыі ахвярамі сталі ня менш за 60 чалавек
14
Праз пажары ў Харватыі пачалі эвакуіраваць і мясцовых жыхароў, і турыстаў
15
Тое ж самае здарылася ў Чарнагорыі