Такое рашэньне прыняў суд у Стамбуле 18 ліпеня, паведамляе Deutsche Welle. Яшчэ чацьвярых чалавек адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Эсэр разам з групай праваабаронцаў была затрыманая 5 ліпеня падчас сэмінару, які праходзіў у адным з гатэляў непадалёк ад Стамбулу. Грамадзяне Нямеччыны і Швэцыі выступалі на сустрэчы ў якасьці запрошаных дакладчыкаў.
Праваабаронцаў вінавацяць у сувязях з «тэрарыстычнай групоўкай», якая, на думку Анкары, арганізавала спробу дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 году. Пра якую менавіта тэрарыстычную групоўку ідзе гаворка, не ўдакладняецца.