Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музычны сэрвіс Soundcloud абвясьціў аб скарачэньні амаль паловы штату і закрыцьці офісаў у Сан-Францыска і Лёндане. У сэрвіса 170-мільённая аўдыторыя, але ён так і не зрабіўся прыбытковым.

Пра гэта паведамляе Meduza са спасылкамі на шэраг заходніх выданьняў.

Cтваральнікі Soundcloud спадзяюцца скараціць выдаткі, знайсьці новыя інвэстыцыі і ўсё ж пачаць атрымліваць прыбытак. Пры гэтым, паводле неафіцыйных зьвестак, кампанія мае сродкі, каб пражыць яшчэ тры месяцы, але ня болей.

Аднак сузаснавальнік і кіраўнік кампаніі Алекс Юнг абверг інфармацыю пра магчымае хуткае закрыцьцё плятформы, назваўшы яе «проста шумам». Паводле яго, Soundcloud нікуды ня зьнікне ні праз тры месцы, ні «ў агляднай будучыні».

Тым часам энтузіясты з «Архіву інтэрнэту» спадзяюцца выратаваць самыя важныя запісы сэрвісу, хаця захоўваньне аднаго пэтабайту музыкі каштуе вялікіх грошай. Фактычна, Soundcloud — гэта youtube для аўдыёзапісаў, сэрвіс разьлічаны менавіта на арыгінальныя запісы, якія на яго заліваюць самыя аўтары.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG