Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі пакажуць мультфільм паводле казкі Караткевіча «Вясна ўвосень»


Кадар з мультфільму «Вясна ўвосень»

Тры мультфільмы «Беларусьфільму» возьмуць удзел у сёлетнім фэстывалі анімацыі «Залатая манэта Канстанціна» ў Сэрбіі, паведамляе Беларусьфільм.

10-хвілінная «Вясна ўвосень» рэжысэркі Тацяны Кубліцкай паводле аднайменнай казкі Ўладзімера Караткевіча

13-хвілінныя «Нянечкіны казкі» рэжысэркі Алены Пяткевіч паводле казак братоў Грым

6,5-хвілінны мультфільм «Якія сны сьніць мядзьведзь» рэжысэра Руслана Сінкевіча паводле беларускіх народных абрадаў.

Ва ўсіх названых мультфільмах рэжысэры таксама выступілі аўтарамі сцэнароў.

Фэстываль пройдзе 25–29 ліпеня ў сэрбскім горадзе Нішы, на конкурс пададзена каля 600 мультфільмаў з 65 краінаў, зь іх 200 возьмуць удзел у асноўным конкурсе ў 5 намінацыях. Усе мерапрыемствы і паказы бясплатныя для гледачоў.​

XS
SM
MD
LG