Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойца трох чалавек папрасіў замяніць пажыцьцёвае на расстрэл


Ілюстрацыйнае фота

Прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня 23-гадовы мянчук Вячаслаў Сухарка просіць яго расстраляць, як таго патрабаваў пракурор, перадае БелаПАН. 14 ліпеня ў Вярхоўным судзе разглядаюць ягоную апэляцыю па справе аб забойстве трох чалавек.

Адвакат Сухаркі патлумачыла, што ў судзе першай інстанцыі ён біўся галавой аб сьцяну, спрабаваў нанесьці сабе пашкоджаньні праз тое, што яму сорамна за зробленае і ён моцна перажывае. Сухарка таксама папрасіў вывесьці яго з залі суду.

У сьнежні 2015 году ў сваёй кватэры былі забітыя хлопец і дзяўчына. Як раней выявілі сьледчыя, 27-гадовая выхавальніца дзіцячага садку і былая актывістка БРСМ Аліна Шульганава «замовіла» 44-гадоваму суседу Аляксандру Жыльнікаву і яго сябру Вячаславу Сухарку свайго былога сябра, які сышоў ад яе да іншай.

Быўшы п’янымі, Жыльнікаў і Сухарэнка нанесьлі дзьвюм ахвярам 140 удараў нажом, забралі з кватэры грошы і каштоўныя рэчы і ўцяклі. Пасьля затрыманьня выявілася, што зламысьнікі датычныя да яшчэ аднаго забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў аднаму зь іх кватэру.

Сухарка сьцьвярджае, што раней судзімы Жыльнікаў пераканаў яго ў тым, што яму не дадуць за забойства больш за 5 год турмы. Жыльнікаў нібы абяцаў Сухарку, што калі той возьме віну на сябе, то ён будзе вазіць Сухарку перадачы ў калёнію. Сухарка спачатку вінаваціў толькі сябе, але пазьней «выдаў» напарніка.

Іншыя абвінавачаныя па справе прасілі сабе больш гуманнага пакараньня. Сухарку і Жыльнікаву прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне, Шульганавай — 12 год калёніі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG