Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўракамісіі заклікаў Украіну ўзмацніць барацьбу з карупцыяй


Зьлева направа: Жан-Клёд Юнкер, Пятро Парашэнка, Дональд Туск у Кіеве 13 ліпеня 2017 году.
Зьлева направа: Жан-Клёд Юнкер, Пятро Парашэнка, Дональд Туск у Кіеве 13 ліпеня 2017 году.

Кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер заклікаў Украіну ўзмацніць барацьбу з карупцыяй, якая перашкаджае краіне дамагчыся адпаведнасьці эўрапейскім нормам.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве па выніках саміту Ўкраіна-ЭЗ, Юнкер паведаміў аб дасягненьні дамоўленасьці з украінскім лідэрам Пятром Парашэнкам аб стварэньні спэцыяльнай прававой структуры па барацьбе з карупцыяй.

Парашэнка, са свайго боку, выказаў надзею на далейшую інтэграцыю з Эўразьвязам — у прыватнасьці, на ўступленьне Ўкраіны ў эўрапейскі мытны саюз і далучэньне да Шэнгенскай дамовы. Падчас брыфінгу ўкраінскі лідэр заклікаў пачаць падрыхтоўку «дарожнай мапы» для рэалізацыі гэтых мэтаў.

Раней у чацьвер старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск перадаў Парашэнку рашэньне аб ратыфікацыі Пагадненьня аб асацыяцыі паміж ЭЗ і Ўкраінай. ЭЗ цалкам зацьвердзіў дакумэнт 11 ліпеня. Пагадненьне набудзе моц 1 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG