Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ даў Вугоршчыне месяц, каб памяняць закон, скіраваны супраць унівэрсытэту Сораса


Джордж Сорас
Джордж Сорас

Эўрапейскі Зьвяз даў Вугоршчыне месяц на тое, каб урэгуляваць сытуацыю з законам аб адукацыйных установах, які супярэчыць эўрапейскім нормам.

Калі Будапэшт ня выканае гэтага патрабаваньня, Эўразьвяз зьвернецца ў суд, заявіў 13 ліпеня намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Франс Тымэрманс.

Эўразьвяз і апанэнты прынятага ў красавіку закону лічаць, што ён накіраваны на закрыцьцё Цэнтральна-Эўрапейскага унівэрсытэту ў Будапэшце, які фінансуецца амэрыканскім філянтропам вугорскага паходжаньня Джорджам Сорасам. Прыхільнікі вугорскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана лічаць унівэрсытэт апірышчам лібэральнай апазыцыі.

Паводле прынятага ў красавіку закону, усе замежныя ВНУ, якія працуюць у Вугоршчыне павінны прапаноўваць аналягічныя адукацыйныя праграмы і мець кампусы ў краінах, якія іх адчынілі.

Сёньня ж Эўразьвяз паінфармаваў Вугоршчыну, што прыняты ёю закон аб абмежаваньні фінансаваньня няўрадавых арганізацый не адпавядае правілам ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG