Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон і Трамп правялі сустрэчу ў Парыжы (Відэатрансьляцыя) 


Прэзыдэнты Францыі і ЗША Эманюэль Макрон і Дональд Трамп
Прэзыдэнты Францыі і ЗША Эманюэль Макрон і Дональд Трамп

У Парыжы адбылася сустрэча паміж прэзыдэнтамі Францыі і ЗША — Эманюэлем Макронам і Дональдам Трампам.

Праграма «Настоящее время» вяла жывую трансьляцыю з прэсавай канфэрэнцыі двух прэзыдэнтаў.

Эманюэль Макрон ў сваёй заяве зьвярнуў увагу на агульныя пазыцыі і адрозьненьні ў падыходах да розных сусьветных праблем.

Дональд Трамп адзначыў гістарычную ролю Францыі ў зацьвярджэньні ідэалаў свабоды. Ён зьвярнуў увагу на шматгадовую дружбу і саюзьніцтва паміж дзьвюма дзяржавамі.

Паведамляецца, што два прэзыдэнты дамовіліся пра супрацоўніцтва ў сфэры кібэрбясьпекі, а таксама заявілі пра гатоўнасьць разам працаваць над пасьляваеннымі «дарожнымі мапамі» для Сырыі і Іраку. Макрон, у прыватнасьці, заявіў, што сыход Башара Асада з пасады прэзыдэнта Сырыі не зьяўляецца для Францыі «неабходным умовай» для перамоў па ўрэгуляваньні канфлікту. Паводле яго, пазыцыя Францыі ў гэтым пытаньні зьмянілася.

Першае пытаньне журналістаў тычылася пагадненьняў аб клімаце — ці ёсьць імавернасьць вяртаньня ЗША ў лік удзельнікаў Парыскіх пагадненьняў. Трамп на гэта адказаў, што вывучае магчымасьці разьвіцьця супрацоўніцтва ЗША зь іншымі дзяржавамі-членамі Парыскіх пагадненьняў.

Прэзыдэнт ЗША таксама пацьвердзіў, што сярод абмеркаваных з Макронам пытаньняў было і пытаньне Ўкраіны.

Было зададзенае і пытаньне пра сустрэчу сына прэзыдэнта ЗША, Дональда Трампа-малодшага з расейскай юрысткай Натальляй Весяльніцкай. Трамп заявіў, што СМІ раздулі падрабязнасьці гэтай сустрэчы, і зноў назваў свайго сына, як і ў мінулыя дні, сумленным маладым чалавекам, які ня вынес нічога важнага з сустрэчы з «простым расійскім адвакатам, а не ўрадавых адвакатам».

Макрон ў сувязі з гэтым пытаньнем сказаў, што прытрымліваецца «неўмяшаньня» ў справы ЗША (у гэты час Трамп пахваліў Макрона: «і гэта вельмі правільна», і абодва лідэры абмяняліся ўсьмешкамі). Макрон заявіў, што адносіны з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным важныя, паколькі маюць дачыненьне, у прыватнасьці, да вырашэньня сырыйскай праблемы.

У пятніцу Дональд Трамп будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях з нагоды нацыянальнага сьвята Францыі — Дня ўзяцьця Бастыліі, а таксама 100-годзьдзя ўступленьня амэрыканскіх войскаў у Першую сусьветную вайну. У штогадовым парадзе будуць удзельнічаць як францускія, гэтак і амэрыканскія вайскоўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG