Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч дапусьціў магчымасьць некампэтэнтнасьці міліцыянтаў


Міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч

Міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч у час прыёму грамадзян у Савеце Міністраў заявіў пра магчымасьць некампэтэнтнасьці сваіх падначаленых.

«Сапраўды, мы не заўсёды кампэтэнтныя на ўзроўні першай інстанцыі, і на гэта маецца шмат прычынаў, у тым ліку нейкая прафэсійная негатоўнасьць да вырашэньня вельмі складаных, часьцяком застарэлых пытаньняў, — казаў Шуневіч, згадваючы прыёмы грамадзянаў дзеля ўдасканаленьня працы праваахоўнікаў. — Асабістыя прыёмы, стасункі зь людзьмі для супрацоўнікаў органаў унутраных справаў заўсёды былі асноўнай формай атрыманьня інфармацыі».

Таксама Шуневіч заявіў пра выпадкі «фармалізму» ў працы, як, напрыклад, штраф за паркоўку на месцы для інвалідаў уладальніку машыны, зь якой дажджом змыла адпаведную налепку.

У беларускіх судах тым часам не прымаюцца сумневы ў кампэтэнтнасьці «сьведкаў-міліцыянтаў»: каб аштрафаваць чалавека за «маханьне рукамі, нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням», судзьдзям звычайна дастаткова паказаньняў міліцыянтаў, пярэчаньні абвінавачваных ігнаруюцца.

Так, апэратар «Белсату» Аляксандар Баразенка «лаяўся матам», хоць відэазапіс сьведчыць аб адваротным; палітык Алесь Лагвінец сам «біўся галавой аб сядзеньне аўтамабіля»; журналістка Свабоды Галіна Абакунчык «мітынгавала», асьвятляючы мітынг згодна з рэдакцыйным заданьнем. Аляксандра Лукашэнку ў 2013 годзе ўганаравалі «Шнобэлеўскай прэміяй» у тым ліку за штраф аднарукаму за аплядысмэнты.

Выпадкі пасьпяховага аспрэчваньня сьведчаньняў міліцыянтаў адзінкавыя. Раней Шуневіч адказваў на крытыку свайго ведамства заявамі пра «інфармацыйную вайну» супраць МУС з мэтай «зьмены сацыяльнага ладу».

Білі, катавалі, мачыліся на галаву — 10 фактаў гвалту, у якіх падазраюць беларускіх міліцыянтаў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG