Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парыж і Лос-Анджэлес «падзялілі» Алімпійскія гульні 2024 і 2028 гадоў


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон пасьля рашэньня МАК правесьці Алімпійскія гульні 2024 году ў Парыжы, 11 ліпеня 2017

Сёньня ў Лязане на пазачарговай сэсіі Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) было прынятае рашэньне, якія гарады прымуць летнія Алімпійскія гульні ў 2024 і 2028 гадах. Прычына для скліканьня сэсіі — галасаваньне за зьмену рэглямэнту: кіраўніцтва МАК вырашыла падзяліць Гульні паміж Парыжам і Лос-Анджэлесам і затым ухваліць абедзьве кандыдатуры «адным пакетам». Пра гэта паведамляе міжнароднае францускае радыё.

У Лязану на сэсію МАК прыехаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

«Я мяркую, што мы гатовыя, што момант — вельмі зручны для краіны, і што нашыя суайчыньнікі вельмі чакаюць гэтай перамогі, каб паказаць астатняму сьвету, на што мы здольныя... Мы гатовыя да 2024 года» — заявіў прэзыдэнт Макрон.

Сёньняшняе рашэньне МАК падзяліць гульні паміж Парыжам і Лос-Анджэлесам фармальна зьяўляецца папярэднім. Рашэньне яшчэ павіннае быць пацьверджанае 13 верасьня на сэсіі МАК у Ліме, падчас канчатковага галасаваньня адразу за дзьве кандыдатуры — за Парыж-2024 і за Лос-Анджэлес-2028.

XS
SM
MD
LG