Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск другі раз прымае ўдзельнікаў Усясьветнага кангрэсу расейскай прэсы. Прыйдзе Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка выступае падчас XV Усясьветнага кангрэсу расейскай прэсы ў Менску, чэрвень 2013 году

Паводле інфармацыі арганізатара, маскоўскай штаб-кватэры Ўсясьветнай асацыяцыі расейскай прэсы, чакаецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі. На форум прыедуць прадстаўнікі 52 краінаў.

Галоўным мерапрыемствам форуму ў Менску стане плянарнае паседжаньне 12 ліпеня, дзе заплянаваныя дзьве сэсіі: «Выклікі і магчымасьці: сувэрэнітэт, інтэграцыя, глябалізацыя» і «СМІ ва ўмовах лічбавай рэвалюцыі», паведаміла журналістам міністар інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Беларусь прымае гэты форум другі раз — у чэрвені 2013 году ён ўжо праходзіў у Менску і Берасьці. Сёлета адна з мэтаў беларускага боку — прэзэнтаваць удзельнікам форуму ІІ Эўрапейскія гульні, пацьвердзіла Лілія Ананіч: «Карыстаючыся выпадкам, мы раскажам, што ўжо абвешчаны адкрыты конкурс на распрацоўку талісману ІІ Эўрапейскіх гульняў. Прапанаваць свой талісман можа любы ахвочы».

За ўсю амаль дваццацігадовую гісторыю кангрэс праводзіўся на тэрыторыі Расеі толькі тройчы: у 1999-м — у Маскве і Сочы, у 2008-м — у Маскве, Казані і Санкт-Пецярбургу, у 2015-м — у Маскве. У астатнія гады яго прымалі Астана, Баку, Бэрлін, Кіеў і Адэса, Люцэрн, Нэапаль і Капры, Нью-Ёрк і Вашынгтон, Парыж, Сафія і Варна, Тэль-Авіў, Хэльсынкі і Стакгольм, Шанхай.

XS
SM
MD
LG