Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адхіліў магчымасьць стварэньня сумеснай з Расеяй групы кібэрнэтычнай бясьпекі


Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Гамбургу.
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Гамбургу.

Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у твітэры. Такім чынам, ён абверг словы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Раней на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу Пуцін заявіў, што падчас сустрэчы з Трампам яны дамовіліся аб стварэньні працоўнай групы ў пытаньнях кібэрбясьпекі.

Гэтая заява Пуціна выклікала жорсткую крытыку з боку сэнатара ЗША, члена Камітэту замежных спраў Сэнату дэмакрата Бэна Кардзіна. Паводле словаў Кардзіна, Расея ня проста ўмешвалася ў амэрыканскія выбары, яна правяла напад, эквівалентны палітычнаму Пэрл-Харбару. Сэнатар заклікаў неадкладна зацьвердзіць новыя санкцыі адносна Расеі ў адказ на шматлікія атакі расейскіх хакераў на ЗША і ўмяшаньне Крамля ў леташнюю перадвыбарчую кампанію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG