Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Трампа сустракаўся з расейскай юрысткай, каб атрымаць інфармацыю пра Гілары Клінтан, — СМІ


Дональд Трамп (зьлева) і Дональд Трамп-малодшы (справа) на перадвыбарчым мітынгу
Дональд Трамп (зьлева) і Дональд Трамп-малодшы (справа) на перадвыбарчым мітынгу

Амэрыканскія выданьні New York Times і Washington Post сьцьвярджаюць, што Дональд Трамп-малодшы, сын прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, і іншыя набліжаныя да яго асобы падчас выбарчай кампаніі 2016 году сустракаліся з адвакатам, зьвязаным з Крамлём, нібыта для атрыманьня інфармацыі аб апанэнтцы Трампа ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Паводле амэрыканскіх СМІ, на сустрэчы, што адбылася 9 чэрвеня 2016 году, прысутнічалі таксама зяць Трампа Джарэд Кушнер і тагачасны старшыня выбарчай кампаніі Пол Манафорт.

Дональд Трамп-малодшы апублікаваў заяву, у якой прызнаў сустрэчу з расейскай юрысткай Натальляй Весяльніцкай, якую ён не назваў па імі:

«Пасьля абмену камплімэнтамі жанчына заявіла, што яна мела інфармацыю пра тое, што асобы, зьвязаныя з Расеяй, фінансуюць Нацыянальны камітэт дэмакратыі і падтрымліваюць Клінтан, — цытуе New York Times словы Трампа-малодшага. — Ейныя заявы былі няпэўныя, неадназначныя і ня мелі сэнсу. Ніякіх дэталяў або дапаможнай інфармацыі не было дадзена або нават не было прапанавана. Неўзабаве стала зразумела, што ў яе няма значнай інфармацыі».

Дональд Трамп-малодшы паведаміў, што пасьля ў размове гаворка ішла аб усынаўленьнi расейскіх дзяцей і аб прынятым у 2012 годзе ў ЗША «законе Магніцкага», які прадугледжвае санкцыі ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў, якія меркавана парушалі правы чалавека. У адказ на «закон Магніцкага» Масква спыніла ўсынаўленьне расейскіх дзяцей грамадзянамі ЗША, гэтая забарона дзейнічае і сёньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG