«Марш правасудзьдзя» стартаваў у сталіцы Турэччыны Анкары 15 чэрвеня. Да яго далучалася ўсё больш і больш людзей, якія выказвалі пратэст супраць масавых звальненьняў і зьняволеньняў, якія адбыліся за спробай дзяржаўнага перавароту мінулага году.
Пад завяршэньне маршу ў ім бралі ўдзел сотні тысяч чалавек. Мітынг стаў самай буйной праявай непадпарадкаваньня Эрдагану пасьля пратэстаў у Гезі Парк чатыры гады таму.
Эрдаган абвінаваціў удзельнікаў маршу ў падтрымцы тэрарызму. Ён заявіў, што Рэспубліканская народная партыя, якая арганізавала акцыю, выйшла за межы палітычнай апазыцыі і «дзейнічала з тэрарыстычнымі арганізацыямі і сіламі, што распальваюць тэрарызм супраць нашай краіны».