Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі пастаянна павялічваецца


Чаканая працягласьць жыцьця ў Беларусі за апошнія 5 гадоў павялічылася ў сярэднім на 1,9 года і склала ў 2016 годзе 74,1 года.

Сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі з 1990 года пастаянна павялічваецца. За гэты пэрыяд жыхары краіны пасталелі на 5,1 года (мужчыны — на 4,7 года, жанчыны — на 5,2 года). Сярэдні ўзрост насельніцтва краіны ў цяперашні час складае 40,2 года (мужчын — 37,3 года, жанчын — 42,6 года), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Сярэдні ўзрост гараджаніна з 1990 года ўзрос на 6,9 года і склаў 38,9 года. За гэты пэрыяд вясковец пасталеў на 3,3 года, яго сярэдні ўзрост склаў 44,6 года. Самымі старэйшымі па ўзросьце зьяўляюцца жыхары Віцебскай вобласьці (41,7 года), самымі маладымі — жыхары Менску (38,4 года)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG