Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Двойчы моцна націснуў». Трамп распавёў пра размову з Пуціным


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сваім Твітэры, што падчас гутаркі з Уладзімірам Пуціным у Гамбургу «двойчы моцна націснуў» на расейскага прэзыдэнта, спрабуючы атрымаць адказ на пытаньне аб умяшаньне Расеі ў выбарчую кампанію ў ЗША.

Трамп заяўляе, што Пуцін рашуча адмаўляў такую пастаноўку пытаньня.

Па пытаньні аб антырасейскіх санкцыях Трамп напісаў, што яны не абмяркоўваліся з прэзыдэнтам Пуціным. Ён аднак адзначыў, што праблема санкцыяў ня вырашыцца датуль, пакуль ня будуць вырашаныя праблемы Украіны і Сырыі.

Што да сытуацыі ў Сырыі і магчымага супрацоўніцтва з Расеяй, прэзыдэнт Трамп таксама зрабіў запіс у Твітэры: «Мы абмеркавалі рэжым спыненьня агню. У асобных раёнах Сырыі гэта ўратуе жыцьці людзей. Настаў час рухацца наперад у сумеснай з Расеяй канструктыўнай працы!»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG