Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай пабудуе самую складаную ў сьвеце чыгунку


Кітайскія інжынэры пабудуюць самую складаную ў сьвеце чыгунку — Сычуань-Тыбэцкую чыгунку. Яна стане другой чыгуначнай магістральлю, якая вядзе ў Тыбэцкі аўтаномны раён, пасьля Цінхай-Тыбэцкай чыгункі.

Новая лінія працягнецца праз паўднёва-ўсходнюю частку Цінхай-Тыбэцкага нагорʼя — адной з самых геалягічна актыўных зон Зямлі, паведамляе Міжнароднае радыё Кітаю.

Агульная працягласьць чыгункі складзе каля 1700 км. Капіталаўкладаньні ў будаўніцтва складуць 250 млрд юаняў (каля 36,88 млрд дал. ЗША).

Пасьля ўводу дадзенай чыгункі ў эксплёатацыю час у дарозе з Чэнду ў Лхасу скароціцца з 48 гадзін да прыкладна 13 гадзін.

Сычуань-Тыбэцкая чыгунка будзе праходзіць праз сэйсманебясьпечныя зоны, такія як сэйсмічныя паясы гары Лунмэньшань і ракі Ялуцангпо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG