Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок vs Матолька — скандал працягваецца ў сацсетках


У сацыяльных сетках разгарэўся скандал з-за «наезду» музыкі Сяргея Міхалка на адрас блогера Антона Матолькі.

На акустычным канцэрце на хутары Шаблі перад выкананьнем песьні «12 малпаў» Сяргей Міхалок распавёў пра тое, як ставіцца да крытычных заўвагаў ў сацыяльных сетках пра ягоны ўдзел у рэкляме «Белавія» і пра тое, як ён чытае вершы Багдановіча «Слуцкія ткачыхі».

«Чым я закрануў гэтага Матольку, я ня ведаю, — кажа Міхалок. Мне ўчора Антон (Азізбекян — прэс-аташэ Brutto) паведаміў: «Матолька незадаволены».

«Дзе барэльеф Матолькі? Матолька, я гатовы насіць табе даніну, каб выклікаць павагу, каб у цябе не выклікала дысанансу, што лепшыя і самыя моцныя музыканты нашай краіны, пацаны з Brutto, пацаны з самага сапраўднага анарха-сындыкату, па сьвісьце зьбіраюцца ва ўмоўленай кропцы і даюць сапраўдны творчы бой. Рабяты прыяжджаюць з усяго сьвету, і нам, канечне ж, патрэбны надзейныя крылы. Таму мы не баімся, як цяпер кажуць, ніякіх калябарацый... І не баімся таго, што хтосьці будзе казаць пра згодніцтва, аб флюгерства — мы даем ўсім правільны прыклад: моцныя i дужыя павінны таксама аб’ядноўвацца», — сказаў Міхалок.

Блогера Антона Матолькі на канцэрце на хутары Шаблі не было, даведаўся пра «наезд» Міхалка ён з сацыяльных сетак. У сваім пасьце ў фэйсбуку ён напісаў, што ролік наагул не глядзеў і не выказваўся пра яго:

«Зьдзіўлены і азадачаны словамі Сяргея Міхалка. Мы зь ім асабіста не знаёмыя і, відавочна, у яго склалася завочнае меркаваньне пра мяне як пра ўсеагульнага крытыка. На самой справе роліка я нават ня бачыў і, зразумела, ня мог яго камэнтаваць. А калі і мог — кожны мае права на асабістае меркаваньне. І Сяргей Міхалок, і Антон Матолька. Перакананы, што пасьля гэтага ролік Белавія дакладна ўсе паглядзяць, каб скласьці сваё меркаваньне, таму не выключаю, што такім чынам Brutto паспрабавалі прыцягнуць увагу да відэа».

Пазьней пост быў выдалены

Абмеркаваньне ў сацсетках

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG