Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гамбургу падчас беспарадкаў затрымалі амаль 300 чалавек


Праваахоўныя органы Гамбургу паведамілі, што з пачатку масавых беспарадкаў, якімі суправаджалася правядзеньне ў горадзе саміту «вялікай дваццаткі», былі затрыманыя 288 чалавек, роўна палова зь іх ужо арыштаваная.

Раней былі зьвесткі аб 100 затрыманых, зь якіх 43 былі зьмешчаныя пад арышт. З боку паліцыі, паводле апошніх зьвестак, пацярпелі 285 чалавек, паведамляе ВВС.

Сутыкненьні ў горадзе працягнуліся і ў ноч на нядзелю. Толькі каля 4.30 раніцы паліцыя напісала ў сваім афіцыйным Твітэры, што сытуацыя на вуліцах супакоілася. Паліцыя раней прасіла відавочцаў загружаць на спэцыяльны партал фота і відэа з акцыі, каб права ахоўнікі змаглі апазнаць парушальнікаў.

У прэс-рэлізе праваахоўнікаў гаворыцца, што пратэстоўцы былі ўзброеныя, у прыватнасьці, «кактэйлямі Молатава», кідаліся вынятымі з бруку камянямі і паранілі некаторых супрацоўнікаў праваахоўных органаў з рагатак.

У Гамбургу 7 і 8 ліпеня праходзіў саміт «вялікай дваццаткі»: у горад зьехаліся кіраўнікі дзяржаў, былі істотна ўзмоцнены захады бясьпекі. Гамбург знакаміты сваёй традыцыяй масавых пратэстаў. У горадзе існуюць традыцыйна «левыя» раёны, дзе жыве шмат актывістаў. Пратэсты супраць саміту пачаліся яшчэ 6 ліпеня — тады, па дадзеных паліцыі, у іх удзельнічалі каля 12 тысяч дэманстрантаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG