Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выганашчанская фартэцыя»: падзеі Першай усясьветнай вайны аднавілі ў Івацэвіцкім раёне

У вёсцы Выганашчы на Берасьцейшчыне адбыўся рэканструктарскі фэст падзеяў Першай усясьветнай вайны.

Сотні гледачоў зьехаліся на фэст, каб паглядзець, як у Выганашчах 100 гадоў таму адбываліся баі. Рэканструкцыя ў Выганашчах адбываецца на тым месцы, дзе ў часы Першай усясьветнай вайны была лінія фронту, а цяпер на сваіх месцах захаваліся тагачасныя нямецкія ўмацаваньні.

Вайна ў Выганашчы прыйшла ў 1915 годзе, два гады тут адбываліся акопныя, пазыцыйныя баі.

У часе рэканструкцыі гледачам паказалі ня толькі моманты баёў, але і братаньні між расейскімі і нямецкімі жаўнерамі, якія адбываліся часта ў пэрыяд Першай усясьветнай вайны. Як распавялі рэканструктары, варожыя бакі ў Выганашчах выходзілі з акопаў ды супольна адзначалі рэлігійныя сьвяты. А назаўтра стралялі адзін у аднога з акопаў.

Гледачам рэканструкцыі ў Выганашчах распавялі, што менавіта тут ваяваў і быў узнагароджаны знакаміты расейскі паэт Мікалай Гумілёў.

XS
SM
MD
LG