Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры «Групы 20» дамовіліся ў пытаньнях клімату і гандлю


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступае на выніковай прэс-канфэрэнцыі саміту
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступае на выніковай прэс-канфэрэнцыі саміту

На саміце ў Гамбургу лідэры «Вялікай дваццаткі» дасягнулі кампрамісу ў пытаньнях аб клімаце і сусьветным гандлі.

Як заявіла на выніковай прэс-канфэрэнцыі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, удзельнікі дамовіліся аб адкрыцьці рынкаў і барацьбе з пратэкцыянізмам. Вырашана таксама падтрымаць хуткае ўступленьне ў сілу Парыскага пагадненьня па клімаце — незалежна ад выхаду з дамовы ЗША.

Як перадаюць заходнія агенцтвы навінаў, гэтыя рашэньні замацаваныя ў выніковым камюніке.

У суботу ўдзельнікі форуму праводзілі двухбаковыя перамовы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам зноў заклікаў Кітай працягваць аказваць «мірны ціск» на Паўночную Карэю, каб яна замарозіла сваю ядзерную і ракетную праграмы.

Раней у суботу Дональд Трамп абяцаў вылучыць на гуманітарныя праграмы 639 мільёнаў даляраў. Больш за палову сродкаў пойдзе на харчовую дапамогу галадаючым жыхарам Самалі, Паўднёвага Судану, Нігерыі і Емэну. Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters у кулюарах саміту кіраўнік Сусьветнай харчовай праграмы ААН Дэйвід Бісьлі. Паводле яго, сьвет перажывае самы востры гуманітарны крызіс з часоў Другой сусьветнай вайны і абяцаная ЗША дапамога складзе каля траціны ўсіх патрэбаў агенцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG