Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН ухвалены праект першай усебаковай дамовы аб забароне ядзернай зброі


На спэцыяльнай канфэрэнцыі ААН ухвалены праект першай усебаковай дамовы аб забароне ядзернай зброі.

Міжурадавыя перамовы па падрыхтоўцы праекту дамовы, якія пачаліся ў сакавіку, праходзілі без удзелу ядзерных дзяржаў — Вялікай Брытаніі, Кітаю, Расеі, ЗША і Францыі.

Удзельнікі дамовы абавязваюцца ні пры якіх абставінах не разьвіваць, не выпрабоўваць, не вырабляць, не набываць, не валодаць, не захоўваць, не ўжываць і не пагражаць прымяненьнем ядзернай зброі або ядзерных выбуховых прыладаў.

Дакумэнт будзе адкрыты для падпісаньня з 20 верасьня і ўступіць у сілу, калі на працягу 90 дзён яго ратыфікуюць 50 краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG