Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Расея і Ярданія паведамілі пра замірэньне на паўднёвым усходзе Сырыі


Баі ў Сырыі
Баі ў Сырыі

На паўднёвым усходзе Сырыі ЗША, Расея і Ярданія дасягнулі дамоўленасьці аб замірэньні і дээскаляцыі з 9 ліпеня.

Гэта пацьвердзілі дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў у кулюарах саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу.

Паводле Тылерсана, гаворка ідзе пра тую зону ваенных дзеяньняў, якая знаходзіцца недалёка ад Ярданіі.

Дзяржсакратар адзначыў, што дасягнутая дамоўленасьць паказала здольнасьць ЗША і Расеі супрацоўнічаць у справе ўрэгуляваньня ў Сырыі. Абедзьве краіны працягнуць намаганьні ў гэтым самым кірунку ў дачыненьні да сытуацыі ў іншых раёнах Сырыі, сказаў Тылерсан.

У ходзе шасьцігадовага ўзброенага канфлікту ў Сырыі загінулі амаль паўмільёна чалавек. Мільёны людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG