Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2019 году Volvo адмовіцца ад выпуску аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праз два гады ўсе новыя машыны Volvo Cars будуць забясьпечаныя электрарухавікамі або гібрыднымі маторамі. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Пра гэта прадстаўнікі швэдзкай аўтамабільнай кампаніі абвясьцілі ў сераду, 5 ліпеня.

«Гэта — гістарычнае рашэньне, паколькі мы больш ня будзем вырабляць аўтамабілі, на якіх устаноўлены выключна рухавікі ўнутранага згараньня», — сказалі ў карпарацыі.

Прэзыдэнт і генэральны дырэктар Volvo Group Car Хока Самуэльсан у сваю чаргу растлумачыў, што кампанія плянуе «да 2025 году прадаць у агульнай складанасьці 1 млн электрамабіляў». «Попыт на падобныя мадэлі расьце ўсё больш актыўна, таму мы хочам пайсьці насустрач існуючым і будучым патрэбам пакупнікоў», — дадаў ён.

З 2019 па 2021 гады плянуецца прадставіць пяць новых мадэляў з электрарухавікамі і гібрыднымі маторамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG