Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму журналісту Цітову адмовілі ў палітычным прытулку ў Літве


Яўген Цітоў
Яўген Цітоў

Дэпартамэнт міграцыі МУС Літвы пастанавіў адмовіць у палітычным прытулку расейскаму журналісту, былому супрацоўніку расейскай «Новой газеты» і расейскай службы Свабоды Яўгену Цітову.

Рашэньне пацьвердзіў акруговы суд Вільні. Цітоў зьбіраецца падаваць апэляцыю ў Вярхоўны суд Літвы, бо іначай будзе дэпартаваны ў Расею ўвосень.

Яўген Цітоў у Расеі асьвятляў у тым ліку тэмы падрыхтоўкі Алімпіяды ў Сочы і парушэньня правоў чалавека ў Краснадарскім краі. У 2015 годзе паведамлялася пра спробу нападу на Цітова пасьля таго, як ён наведаў будаўніцтва Крымскага моста. Шэраг журналістаў атрымалі SMS з заявай пра тое, што Цітоў быў нібыта «забіты ў Тэмруку».

«Расея на парозе вялікай вайны, я не хачу ўдзельнічаць». Чаму Цітоў уцёк у Вільню

Журналіст сьцьвярджае, што яго падтрымлівае Міністэрства замежных справаў Літвы, праваабарончыя арганізацыі і мясцовыя жыхары. Рашэньне МУС ён называе нечаканым. Цяпер ён супрацоўнічае зь літоўскімі СМІ, у тым ліку Delfi, вучыць літоўскую мову.

У Расеі ў Цітова засталася сям’я, але ён лічыць, што туды яму вяртацца нельга, бо гэта для яго «кепска скончыцца». Ён разглядае як варыянт пераезд ва Ўкраіну.

Інтэрвію зь Цітовым пра палітычны прытулак на расейскай службе Свабоды

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG