Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя павялічыць тэрміны пакараньня за злачынствы і зробіць больш месцаў у турмах


Эдуар Філіп
Эдуар Філіп

Премʼер-міністар Францыі Эдуар Філіп прадставіў дэпутатам Нацыянальнага сходу праграму дзейнасьці ўраду.

У праграмнай прамове Філіп абвясьціў аб рэформе юрыдычнай сыстэмы. Мяркуецца павелічэньне тэрмінаў пакараньня за цяжкія крымінальныя злачынствы, уключаючы тэракты, і фінансавыя махінацыі. Філіп адзначыў, што ў краіне будуць дадаткова створаны 15 тысяч месцаў у турмах. Паводле прэмʼера, гэта робіцца, у прыватнасьці, і для таго, каб зьняволеныя адбывалі тэрмін у «годных умовах», а турмы не ператвараліся ў «інкубатары, дзе будзе высьпяваць гвалт».

Філіп таксама паабяцаў, што рэжым надзвычайнай сытуацыі, уведзены пасьля тэрактаў 2015 года, павінен быць зьняты да 1 лістапада.

У сфэры аховы здароўя ўрад Філіпа плянуе засяродзіцца на прафіляктыцы хваробаў. Праграма будзе ўключаць у сябе абавязковую вакцынацыю дзяцей да 2018 годзе, паступовае павышэньне коштаў на цыгарэты да 10 эўра за пачак, а таксама барацьбу з кантрабандай тытунёвых вырабаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG