Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт ухваліў часовыя гандлёвыя палёгкі для Ўкраіны


Эўрапейскі парлямэнт ухваліў увядзеньне часовых гандлёвых прэфэрэнцый для Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк. Зь верасьня 3 гады будзе дзейнічаць ільготны рэжым для ўкраінскіх экспартэраў мёду, пшаніцы, кукурузы і ячменю, а таксама медзі, алюмінія і угнаеньняў.

Меры, прапанаваныя Эўракамісіяй каля года таму, прымаюцца ў сувязі са складанай эканамічнай сытуацыяй ва Ўкраіне. Яны ўводзяцца ў якасьці дадатку да пагадненьня аб Зоне свабоднага гандлю паміж Эўразьвязам і Украінай, якое ўступіла у сілу з пачатку 2016 года. Дакумэнт быў падпісаны 27 чэрвеня 2014 году як частка больш шырокага пагадненьня аб асацыяцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG