Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША павіншаваў беларусаў зь Днём Незалежнасьці


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан зьвярнуўся да беларусаў з нагоды Дня Незалежнасьці і перадаў ад амэрыканскага народа найлепшыя пажаданьні народу Беларусі.

«Злучаныя Штаты застаюцца прыхільнымі да супрацы з урадам і народам Беларусі, падтрымліваюць сувэрэнітэт і незалежнасьць краіны, павышэньне павагі да дэмакратычных інстытутаў і асноўных свабодаў, а таксама садзейнічаньне стварэньню квітнеючай эканомікі» — гаворыцца ў афіцыйным лісьце амэрыканскага дзяржсакратара.

Тылерсан дадаў, што Злучаныя Штаты і Беларусь будуць працаваць для прасоўваньня агульных інтарэсаў дзьвюх краін.

«Я жадаю беларускаму народу мірнага і квітнеючага году» — гаворыцца ў звароце дзяржсакратара ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG