Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўскага журналіста пакаралі за тое, што ён перахваліў караля


Салман Сауд

Калумніста адной з саудаўскіх газэт часова адхілілі ад працы праз тое, што ён выкарыстаў у адносінах да караля краіны Салмана Сауда эпітэты, якімі прынята надзяляць выключна імя Алаха. Журналіст быў пакараны па просьбе самога манарха Салмана.

Журналіст газэты «Аль-Джазіра» выкарыстаў у адносінах да караля эпітэты «аль-халім» ( «лагодны») і «шадзід аль-ікаб» ( «суровы ў пакараньні»).

Эпітэт «аль-Халім» у ісьляме лічыцца адным з 99 імёнаў Алаха, «шадзід аль-ікаб» хоць і не ўваходзіць у гэты сьпіс, але лічыцца традыцыйным эпітэтам, што апісвае боства. І той, і іншы эпітэт па ісьлямскай этыцы вельмі непажадана ўжываць да людзей, паведамляе ВВС.

Саудаўская газэта «Аль-Джазіра» ня мае дачыненьня да аднайменнага катарскага тэлеканалу і мэдыяхолдынгу.

У нядзелю, 2 ліпеня газэта «Аль-Джазіра» апублікавала прабачэньне, у якім гаворыцца, што нягледзячы «на ўсе даброты, якімі Алах адарыў караля Салмана», выкарыстаньне ў адносінах да яго боскіх эпітэтаў недапушчальна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG